Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

экранізаваць, ✂; зак. і незак.

Зняць (здымаць) для паказу ў кіно (балет, спектакль) або палажыць (класці) ў аснову стварэння кінафільма (літаратурны твор).

|| наз. экранізацыя, ✂.

  • Э. оперы.

экраніраванне, ✂, н. (спец.).

Спосаб аховы, засцярогі каго-, чаго-н. ад пабочнага ўздзеяння, шкоднага уплыву пры дапамозе экрана.

  • Цеплавое э.

экраніраваць, ✂ і экранаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Зрабіць (рабіць) экраніраванне.

эксгумацыя, ✂, ж. (спец.).

Даставанне трупа з месца пахавання для судова-медыцынскай або крыміналістычнай экспертызы.

|| прым. эксгумацыйны, ✂.

экскаватар, ✂, м.

Землярыйная машына для вымання, перамяшчэння і пагрузкі на транспарт зямлі, пяску, камення і пад.

|| прым. экскаватарны, ✂.

экскаватаршчык, ✂, м.

Той, хто працуе на экскаватары.

|| ж. экскаватаршчыца, ✂.

|| прым. экскаватаршчыцкі, ✂.

экскрэменты, ✂ (спец.).

Ператраўленая ежа ў выглядзе калу, мачы.

экскурс, ✂, м. (кніжн.).

Адступленне ад галоўнай тэмы для падрабязнага высвятлення пабочнага пытання.

  • Э. у гісторыю роднага краю.

экскурсавод, ✂, м.

Спецыяліст, які вядзе экскурсію і дае тлумачэнні.

|| ж. экскурсаводка, ✂.

|| прым. экскурсаводчы, ✂.

экскурсант, ✂, м.

Удзельнік экскурсіі.

|| ж. экскурсантка, ✂.

|| прым. экскурсант, ✂.