Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хлопча, клічная форма ад наз. хлопец, м. (разм.).

Ужыв. як сяброўскі зварот да каго-н.

  • Адкуль ты, х., будзеш родам?

хлопчык, ✂, м.

Дзіця або падлетак мужчынскага полу.

  • З малых год х. пачаў працаваць.

◊

  • Хлопчык з ногцік (разм. жарт.) — вельмі маленькі хлопчык [па назве казачнага персанажа — вельмі маленькага, але кемлівага і спрытнага хлопчыка].

хлор, ✂, м.

Хімічны элемент, удушлівы газ жоўта-зялёнага колеру, які выкарыстоўваецца як абеззаражвальны і атрутны сродак.

|| прым. хлорны, ✂.

  • Х. пах.

хлорафармаваць, ✂; зак. і незак. (уст.).

Усыпіць (усыпляць) пры дапамозе хлараформу.

  • Х. хворага.

|| зак. захлорафармаваць, ✂.

хлуд, ✂, м.

Дробны хвораст, вецце.

  • Ачысціць двор ад хлуду.

хлус, ✂, м.

Той, хто хлусіць; манюка.

хлусіць, ✂; незак.

Гаварыць няпраўду, маніць.

  • Ён ніколі не хлусіў.

|| зак. схлусіць, ✂.

хлуслівы, ✂.

  1. Які гаворыць няпраўду, хлусню.

    • Хлуслівая жанчына.
  2. Фальшывы, няправільны.

    • Хлуслівыя словы.
    • Хлуслівыя чуткі.

|| наз. хлуслівасць, ✂.

хлусня, ✂, ж.

Мана, няпраўда, наўмыснае скажэнне фактаў.

хлынуць, ✂; зак.

  1. Паліцца з сілай, патокам.

    • Хлынула вада.
    • Кроў хлынула з носа.
  2. Імкліва накіравацца куды-н. вялікай масай.

    • Людзі хлынулі ў адчыненыя дзверы.
  3. перан. З’явіцца ў вялікай колькасці.

    • У майстэрню хлынулі заказы.