Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

торкаць, ✂; незак.

  1. Таўхаць кароткімі штуршкамі.

    • Т. у бок.
  2. Прыводзіць у рух паплавок, кляваць (пра рыбу).

  3. Тузаць за лейцы, прымушаючы каня ісці.

  4. чым. Поркаць чым-н. вострым.

|| аднакр. торкнуць, ✂ і таркануць, ✂.

|| наз. торканне, ✂.

тормаз, ✂, м.

  1. Прыстасаванне для спынення або запавольвання руху машыны, цягніка і пад.

    • Аўтаматычны т.
    • Заскрыпелі тармазы, і машына спынілася.
  2. перан. Перашкода ў развіцці чаго-н.

    • Т. у рабоце.

|| прым. тармазны, ✂ і тормазны, ✂.

торны, ✂.

Пра дарогу: наезджаны, гладкі, роўны.

  • Т. шлях.
  • Ісці па торнай дарожцы (перан. выбраць звычайны шлях, неарыгінальнае рашэнне).

торс, ✂, м.

Тулава чалавека, а таксама скульптура тулава.

  • Т. спартсмена.

торт, ✂, м.

Кандытарскі выраб са здобнага цеста з крэмам, фруктамі і пад.

  • Бісквітны т.

|| прым. тортавы, ✂.

торф, ✂, м.

Шчыльная маса, якая ўтварылася з рэшткаў перагніўшых балотных раслін, выкарыстоўваецца як паліва, угнаенне і для розных тэхнічных мэт.

|| прым. тарфяны, ✂.

торфа...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да торфу, да здабычы торфу, напр. торфаагрэгат, торфабрыкет, торфаздабыванне, торфаізаляцыя, торфакампост, торфамінеральны, торфанарыхтоўка, торфаўборачны, торфаўгнаенне.

торфабрыкет, ✂, м.

Спрасаваны ў выглядзе плітак, цаглін торф, прызначаны для паліва.

|| прым. торфабрыкетны, ✂.

торфаперагнойны, ✂:

  • торфаперагнойныя гаршчочкі — расадныя гаршкі, прыгатаваныя з торфу і перагною.

торфараспрацоўкі, ✂.

Месца здабычы торфу.

|| прым. торфараспрацоўчы, ✂.