Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мярзотны, ✂ (разм.).

Вельмі агідны; подлы.

  • Мярзотныя ўчынкі.

|| наз. мярзотнасць, ✂.

мярцвець, ✂; незак.

  1. Страчваць чуллівасць, нямець.

    • Мярцвеюць рукі ад холаду.
  2. перан. Рабіць пустынным, змярцвелым.

    • Мярцвее лес.

|| зак. змярцвець, ✂, амярцвець, ✂, абмярцвець, ✂ і памярцвець.

|| наз. амярцвенне, ✂.

  • А. тканак.

мярцвіць, ✂; незак.

  1. Пазбаўляць жыцця, губіць.

  2. перан. Гнясці, уздзейнічаць засмучальна (разм.).

мярцвяк, ✂, м.

Мёртвы чалавек; нябожчык.

|| прым. мярцвяцкі, ✂.

мярцвячына, ✂, ж.

  1. зб. Трупы жывёл.

  2. перан. Разумовы, духоўны застой, заняпад, інертнасць (разм.).

    • У п’есе няма дзеяння — жахлівая м.

мярэжка, ✂, ж.

Вышыўка вузкай скразной палоскай на тым месцы, дзе з тканіны выцягнуты падоўжныя ніткі.

|| прым. мярэжкавы, ✂.

мяса, ✂, н.

  1. Туша ці частка тушы забітых жывёл, птушак, што ідуць у ежу.

    • Свежае м.
    • Варанае м.
  2. Мяккая частка пладоў, ягад; мякаць.

◊

  • Выдраць (вырваць) з мясам (разм.) — пра гузік, аплік: адарваць разам з кавалкам тканіны, скуры.

  • Гарматнае мяса — пра салдат, якіх насільна пасылаюць на смерць.

|| прым. мясны, ✂.

  • Есці мясное (наз.).
  • Мясная жывёла (якая гадуецца на зарэз).

мяса... і мяса-...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам мяса, мясны, напр. мясапрадукты, мясамалочны.

мясаед, ✂, м.

Перыяд пасля Каляд, калі праваслаўная царква дазваляе есці мясное.

  • Калядны м.

|| прым. мясаедны, ✂.

мясакамбінат, ✂, м.

Прадпрыемства, дзе забіваюць жывёлу на мяса і перапрацоўваюць атрыманую сыравіну.

|| прым. мясакамбінацкі, ✂.