Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

драматызм, , м.

  1. Напружанасць дзеяння, уласцівая драме.

    • П’еса, поўная драматызму.
  2. перан. Крайняя напружанасць, цяжкасць становішча, абставін.

    • Д. абставін.

драматычны, .

  1. гл. драма.

  2. Поўны драматызму.

    • Драматычная развязка.
    • Д. выпадак.
  3. Пра голас спевака: моцны, крыху рэзкі па тэмбру.

    • Д. тэнар.

|| наз. драматычнасць, .

драмацца, ; безас.; незак.

Аб стане дрымоты.

  • Нешта дрэмлецца, ці не на дождж гэта.

драмаць, ; незак.

  1. Знаходзіцца ў стане дрымоты.

    • Прыпёрся да печы і дрэмле.
  2. перан. Быць у стане спакою, нерухомасці.

    • Унутры драмалі сілы.
    • Ціха драмала Палессе.

драндулет, , м. (разм. жарт.).

Стары, разбіты экіпаж, аўтамабіль і пад.

  • Ці варта трэсціся на гэтым драндулеце.

дранік, , м.

Блін з дранай бульбы.

  • Няма смачнейшай ежы, як дранікі са смятанай.

драніца, , ж.

Тое, што і дранка.

  • Дах з драніцы.

|| прым. дранічны, .

дранка, , ж., зб.

Тонкая драўляная дошчачка для крыцця даху або для абівання сцен пад тынкоўку.

дранкуля, , ж.

Буйны шрот.

  • Дранкулі рыхтуюць на мядзведзяў.

драннаваты, .

Не зусім дрэнны, але і нядобры.

  • Драннаватае надвор’е.