Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грузнуць, ; незак.

Тое, што і гразнуць.

|| зак. загрузнуць, .

грузны, .

  1. З вялікай вагой, масіўны, цяжкі.

    • Грузная фігура.
    • Грузна (прысл.) сесці на лаву.
  2. Цяжка нагружаны.

    • Г. цягнік.

|| наз. грузнасць, .

грузчык, , м.

Рабочы на пагрузцы або разгрузцы чаго-н.

|| ж. грузчыца, .

|| прым. грузчыцкі, .

грузы, .

Такі, у якім можна ўвязнуць, гразкі, багністы.

  • Грузкая зямля.

|| наз. грузкасць, .

грук, , м. (разм.).

  1. Тое, што і грукат.

  2. выкл. у знач. вык. Ужываецца ў значэнні дзеясловаў грукаць і грукнуць.

    • Калёсы г. ды г. па бруку.

  • Ні стуку ні груку (разм.) — ціха, без шуму.

грукат, , м.

Моцны, раскацісты шум.

грукатаць, ; незак. (разм.).

Стукаць, грымець, грукаць.

|| зак. прагрукатаць, .

|| наз. грукатанне, .

грукатлівы, .

Які стварае грукат, шумны.

  • Горны вадаспад г.

грукатня, , ж. (разм.).

Тое, што і грукат.

грукацець, ; незак. (разм.).

Тое, што і грукатаць.

|| зак. прагрукацець, .