Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прарочы, ✂ і прароцкі, ✂.

  1. гл. прарок.

  2. Які змяшчае прадказанне, правільна прадугадвае будучыню (кніжн.).

    • П. сон.

прарочыць, ✂; незак.

Прадказваць, прадракаць.

  • Яму некалі прарочылі вялікую будучыню.

|| зак. напрарочыць, ✂.

прарызініць, ✂; зак.

Насыціць саставам з рызіны.

  • П. тканіну.
  • Прарызінены плашч.

|| незак. прарызіньваць, ✂.

прарыў, ✂, м.

  1. гл. прарвацца, -ць.

  2. Месца, дзе прарвана (у 2 і 3 знач.) або дзе прарвалася, прарваліся (у 2 і 4 знач.).

    • П. у плаціне.
    • П. у лініі абароны праціўніка.
  3. перан. Парушэнне ходу работы, якое вядзе да зрыву выканання задання, плана.

    • П. у рабоце.
    • Выйсці з прарыву.

прарыцца, ✂; зак.

Пракапацца (пераважна рылам).

  • Крот прарыўся на паверхню.

|| незак. прарывацца, ✂.

прарыць, ✂; зак.

Пракапаць (пераважна рылам).

  • Свіння прарыла дзірку пад варотамі.

|| незак. прарываць, ✂.

прарэдзіць, ✂; зак.

Зрабіць радзейшым, вырваўшы некаторыя расліны.

  • П. густыя ўсходы буракоў.

|| незак. прарэджваць, ✂.

|| наз. прарэджванне, ✂.

прарэз, ✂, м.

  1. гл. прарэзаць.

  2. Прарэзанае месца, адтуліна.

    • Завесіць шторай п. дзвярэй.

прарэзацца, ✂; зак.

  1. З’явіцца на паверхні чаго-н., пачаць расці (пра зубы, рогі).

    • У цяляці прарэзаліся рогі.
  2. Рэзка абазначыцца дзе-н.

    • На лбе прарэзаліся глыбокія маршчыны.

|| незак. праразацца, ✂ і прарэзвацца, ✂.

|| наз. праразанне, ✂ і прарэзванне, ✂.

прарэзаць, ✂; зак.

  1. Зрабіць чым-н. рэжучым адтуліну ў чым-н.

    • П. сукно.
    • П. акно (прасячы, прапілаваць; спец.).
  2. Рэзаць што-н. на працягу якога-н. часу.

  3. перан. Прайсці, пралегчы праз што-н., упоперак чаго-н., перасячы што-н.

    • Маланка прарэзала неба.
    • Лоб прарэзалі маршчыны.

|| незак. праразаць, ✂ і прарэзваць, ✂.

|| наз. прарэз, ✂, прарэзка, ✂, праразанне, ✂ і прарэзванне, ✂.

|| прым. праразны, ✂.

  • П. інструмент.