прарэзаць, ✂; зак.

  1. Зрабіць чым-н. рэжучым адтуліну ў чым-н.

    • П. сукно.
    • П. акно (прасячы, прапілаваць; спец.).
  2. Рэзаць што-н. на працягу якога-н. часу.

  3. перан. Прайсці, пралегчы праз што-н., упоперак чаго-н., перасячы што-н.

    • Маланка прарэзала неба.
    • Лоб прарэзалі маршчыны.

|| незак. праразаць, ✂ і прарэзваць, ✂.

|| наз. прарэз, ✂, прарэзка, ✂, праразанне, ✂ і прарэзванне, ✂.

|| прым. праразны, ✂.

  • П. інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)