Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праран, ✂, м. (спец.).

  1. Звужаная частка рэчышча, праход, які часова пакідаецца для пропуску вады пры збудаванні плаціны і закрываецца пры завяршэнні работ.

  2. Прамывіна, адтуліна ў плаціне, дамбе, прарванай водным патокам.

прарасці, ✂; зак.

  1. Выпусціць расток.

    • Агуркі прараслі.
  2. Выпусціць расток праз што-н. прабіцца.

    • Трава прарасла праз жвір.

|| незак. прарастаць, ✂.

|| наз. прарастанне, ✂.

прарасціць, ✂; зак.

Дачакацца паяўлення растка.

  • П. насенне перад пасадкай.

|| незак. прарошчваць, ✂.

|| наз. прарошчванне, ✂.

прарвацца, ✂; зак.

  1. Разарвацца, утварыўшы дзірку.

    • Мяшок прарваўся.
  2. Зламацца пад напорам чаго-н.

    • Плаціна прарвалася.
    • Прарвалася яе крыўда (перан.).
  3. Лопнуць, даўшы выхад адкуль-н. чаму-н.

    • Нарыў прарваўся.
  4. Сілай пракласці сабе шлях адкуль-н.

    • П. з акружэння.

|| незак. прарывацца, ✂.

|| наз. прарыў, ✂.

|| прым. прарыўны, ✂.

прарваць, ✂; зак.

  1. Разарваўшы, зрабіць адтуліну, дзірку ў чым-н.

    • П. панчоху.
  2. Пра ваду: напорам прамыўшы адтуліну, разбурыць перашкоду.

    • Прарвала плаціну.
  3. Прабіцца праз што-н., зламаўшы супраціўленне.

    • П. варожую блакаду.
  4. Зрабіць радзейшым, вырваўшы частку раслін.

    • П. буракі.
  5. безас., каго (што). Аб раптоўным пераходзе ад бяздзеяння ці спакойнага стану да якога-н. інтэнсіўнага дзеяння (разм.).

    • Ён доўга маўчаў, але тут і яго прарвала.

|| незак. прарываць, ✂.

|| наз. прарыў, ✂.

|| прым. прарыўны, ✂.

праржавелы, ✂.

Пакрыты ржой, наскрозь з’едзены ржой.

  • П. дах.

праржавець, ✂; зак.

Сапсавацца, прадзіравіцца ад іржы.

  • Бак праржавеў.

прарок, ✂, м.

У рэлігіі: тлумачальнік волі багоў; прадказальнік будучыні.

|| ж. прарочыца, ✂.

|| прым. прарочы, ✂ і прароцкі, ✂.

прарослы, ✂.

Які прарос, пусціў расток.

  • Прарослае насенне.

прароцтва, ✂, н. (кніжн.).

Тое, што і прадказанне (у 2 знач.).