прарваць, ; зак.

  1. Разарваўшы, зрабіць адтуліну, дзірку ў чым-н.

    • П. панчоху.
  2. Пра ваду: напорам прамыўшы адтуліну, разбурыць перашкоду.

    • Прарвала плаціну.
  3. Прабіцца праз што-н., зламаўшы супраціўленне.

    • П. варожую блакаду.
  4. Зрабіць радзейшым, вырваўшы частку раслін.

    • П. буракі.
  5. безас., каго (што). Аб раптоўным пераходзе ад бяздзеяння ці спакойнага стану да якога-н. інтэнсіўнага дзеяння (разм.).

    • Ён доўга маўчаў, але тут і яго прарвала.

|| незак. прарываць, .

|| наз. прарыў, .

|| прым. прарыўны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)