Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

закахаць, ✂; зак. (разм.).

Абудзіць у кім-н. пачуццё кахання да сябе.

  • З. у сябе.

закаціцца, ✂; зак.

  1. Коцячыся, трапіць куды-н.

    • Мячык закаціўся ў куток.
    • Кола закацілася за вугал.
  2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апусціцца за гарызонт (пра нябесныя свяцілы).

    • Сонца закацілася за лес.
    • Яго слава ўжо закацілася (перан.).

|| незак. закочвацца, ✂.

закаціць, ✂; зак.

  1. Коцячы, накіраваць, змясціць, падзець куды-н.

    • З. калёсы ў пуню.
    • З. мяч пад стол.
    • З. вочы (завесці зрэнкі пад верхнія павекі).
  2. перан., што каму. Зрабіць, учыніць што-н. незвычайнае (разм.).

    • З. аплявуху.
    • З. прамову.

|| незак. закочваць, ✂.

закачаць​1, ✂; зак.

Качаючы, пакрыць, абляпіць чым-н. зверху.

  • З. мяса ў цеста.

|| незак. закочваць, ✂.

закачаць​2, ✂; зак.

Пачаць качаць (у 5 знач.).

  • Зусім закачалі капітана.

закашляцца, ✂; зак.

Зайсціся моцным працяглым кашлем.

  • З. ад дыму.

закашляць, ✂; зак.

Пачаць кашляць.

закаяцца, ✂; зак.

Даць сабе абяцанне не рабіць што-н.

  • З. піць гарэлку.

|| незак. закайвацца, ✂.

закваска, ✂, ж.

Рэчыва, якое выклікае закісанне, браджэнне (напр., дрожджы).

  • З. на цеста.
  • У іх заўсёды добрая з. (перан. пра рысы характару, закладзеныя выхаваннем, асяроддзем).

заквітнець, ✂; зак.

Пачаць квітнець.

  • Заквітнелі сады ў Панямонні.