Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прамывіна, ✂ і прамыіна, ✂, ж.

Упадзіна ў зямлі, размытай ліўнем, плынню вады.

прамыславік, ✂, м.

  1. Чалавек, які займаецца промыслам (у 1 і 2 знач.), паляўнічы (у 1 і 2 знач.).

  2. Чалавек, які працуе на промыслах (у 4 знач.).

прамысловасць, ✂, ж.

Галіна гаспадаркі — прадпрыемствы, перапрацоўчая сыравіна або нетры для распрацоўкі.

  • Здабываючая п.
  • Апрацоўчая п.
  • Хімічная п.

|| прым. прамысловы, ✂.

  • Прамысловыя тавары.
  • П. патэнцыял краіны.

прамысловец, ✂, м.

  1. Уладальнік прамысловага прадпрыемства.

  2. Тое, што і прамыславік (у 1 знач.).

прамыць, ✂; зак.

  1. Ачысціць, мыючы, абліваючы, палошчачы.

    • П. рану.
    • П. страўнік (спец.).
    • П. мазгі каму-н. (перан.).
  2. Пра вадкасць: струменем, напорам прарабіць адтуліну, паглыбленне ў чым-н.

    • Вада прамыла дамбу.
  3. Ачысціць (вадкасць) ад прымесей або, раствараючы і ўзбоўтваючы, аддзяліць лёгкія часцінкі ад цяжкіх (спец.).

    • П. залаты пясок.
  4. Правесці які-н. час, мыючы што-н.

|| незак. прамываць, ✂.

|| наз. прамыванне, ✂ і прамыўка, ✂.

|| прым. прамывальны, ✂, прамыўны, ✂, прамывачны, ✂ і прамыйны, ✂.

прамянець, ✂; незак.

Свяціцца праменямі.

  • Прамянеюць вочы (перан.).
  • П. ад радасці (перан.).

прамянёвы, ✂.

  1. гл. прамень.

  2. Які разыходзіцца з адной кропкі ў выглядзе праменяў.

    • Прамянёвая сіметрыя.

○

  • Прамянёвая косць (спец.) — адна з касцей перадплечча.

  • Прамянёвая хвароба — хвароба, якая выклікаецца радыеактыўнымі рэчывамі.

прамяністы, ✂.

  1. Які свеціцца праменямі.

    • Прамяністае сонца.
    • Прамяністыя вочы (перан.).
  2. Які ўзнікае пры выпраменьванні якой-н. энергіі (спец.).

    • Прамяністая цеплыня.

|| наз. прамяністасць, ✂.

прамяніцца, ✂; незак.

Тое, што і прамянець.

  • Праменяцца вочы.

прамяняць, ✂; зак.

  1. Тое, што і абмяняць.

    • П. быка на індыка (прымаўка пра абмен дрэннага на яшчэ горшае).
  2. Аддаць перавагу каму-, чаму-н.

    • Не прамяняю самасад ні на якія цыгарэты.

|| незак. праменьваць, ✂.