Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прамармытаць, ✂; зак. (разм.).

Сказаць ціха і неразборліва, вымавіць мармычачы.

прамарозіць, ✂; зак.

  1. Даць прамерзнуць наскрозь, замарозіць поўнасцю.

    • П. рыбу.
  2. Пратрымаць на марозе, на холадзе (разм.).

    • Прамарозілі людзей на дварэ.

|| незак. прамарожваць, ✂.

прамарудзіць, ✂; зак.

Марудзячы з чым-н., прабыць у бяздзейнасці, спазніцца з выкананнем якой-н. справы.

  • П. з адпраўкай будаўнічых матэрыялаў.

|| незак. прамаруджваць, ✂.

|| наз. прамаруджанне, ✂.

  • Без усякіх прамаруджанняў.

прамарынаваць, ✂; зак.

  1. Правесці які-н. час, марынуючы што-н.

    • Паўдня прамарынавала грыбы.
  2. перан. Знарок затрымаць на які-н. час, адкладваючы рашэнне, выкананне чаго-н. (разм. неадабр.).

    • П. справу цэлы месяц.

прамарыць, ✂; зак. (разм.).

На працягу якога-н. часу прымусіць галадаць.

  • П. голадам.

прамасліцца, ✂; зак.

Насыціцца маслам, чым-н. масляністым.

  • Папера прамаслілася.

|| незак. прамаслівацца, ✂.

прамасліць, ✂; зак.

Насыціць маслам, чым-н. масляністым.

  • П. тканіну.

|| незак. прамасліваць, ✂.

праматацца, ✂; зак. (разм.).

Абяднець, разарыцца, неразумна растраціўшы свае грошы, маёмасць.

|| незак. прамотвацца, ✂.

прамаўчаць, ✂; зак.

  1. Не адказаць, ухіліцца ад адказу.

    • Дыпламатычна п.
  2. Правесці які-н. час у маўчанні.

    • П. хвіліну.

прамахнуцца, ✂; зак.

  1. Не трапіць у цэль, даць промах.

  2. перан. Памыліцца, схібіць (разм.).

|| незак. прамахвацца, ✂.