Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падагнаць, ; зак.

  1. Гонячы, наблізіць ці загнаць пад што-н.

    • П. курэй пад навес.
    • Крыгу падагнала да берага (безас.).
  2. Паскорыць чый-н. бег, чыю-н. работу.

    • П. каня.
    • П. адстаючых.
  3. Давесці да патрэбнага памеру, прыладзіць, каб падыходзіла адно да другога.

    • П. шыбу да форткі.
    • П. пінжак да фігуры.

|| незак. падганяць, .

|| наз. падгон, і падгонка, .

падагнуцца, ; зак.

Загнуцца знізу ці пад што-н.

  • Край абруса падагнуўся.

|| незак. падгінацца, і падгібацца, .

падагнуць, ; зак.

Загнуцца знізу ці пад што-н.

  • П. падол.
  • П. ногі пад сябе.

|| незак. падгінаць, і падгібаць, .

падагра, , ж.

Хвароба суставаў і тканак, якая выклікаецца парушэннем абмену рэчываў у арганізме.

|| прым. падагрычны, .

падагравальнік, , м.

Прыбор для падагравання чаго-н.

падагрык, , м. (разм.).

Чалавек, хворы на падагру.

|| ж. падагрычка, .

падагрэць, ; зак.

  1. Крыху разагрэць.

    • П. суп.
  2. перан. Узбудзіць, узмацніць.

    • П. настрой, нецярпенне.

|| незак. падаграваць, .

|| наз. падагрэў, і падаграванне, .

  • П. вады ў басейне.

падагуліць, ; зак.

Тое, што і падагульніць.

|| незак. падагульваць, .

|| наз. падагульванне, .

падагульніць, ; зак.

  1. Падвесці вынікі чаго-н.

    • П. суму выдаткаў.
  2. Зрабіць абагульняючыя вывады.

    • П. думкі папярэдніх даследчыкаў.

|| незак. падагульняць, .

|| наз. падагульненне, .

пададзецца, ; зак. (разм.).

Адзецца лепш, чым звычайна.

  • Дзяўчаты пададзеліся.

|| незак. пададзявацца, .