Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пракос, ✂, м.

Пракошаная паласа шырынёй на размах касы, а таксама града скошанай травы.

  • Шырокі п.

|| прым. пракосны, ✂.

пракоўзацца, ✂; зак. (разм.).

Правесці які-н. час коўзаючыся.

  • Паўдня пракоўзаўся на каньках.

пракрасціся​1, ✂; зак.

Прабрацца куды-н. крадучыся, ціха.

  • П. ў пакой.
  • Занепакоенасць пракралася ў душу (перан.).

|| незак. пракрадацца, ✂ і пракрадвацца, ✂.

пракрасціся​2, ✂; зак. (разм.).

Папасціся пры сістэматычным крадзяжы.

  • Пракраўся і трапіў пад суд.

пракрухмаліцца, ✂; зак.

Насыціцца крухмалам.

|| незак. пракрухмальвацца, ✂.

пракрухмаліць, ✂; зак.

Насыціць крухмалам.

  • П. манжэты.

|| незак. пракрухмальваць, ✂.

пракруціць, ✂; зак.

  1. Тое, што і прасвідраваць.

    • П. дзірку.
  2. Круцячы, прывесці ў рух.

    • П. педалі веласіпеда.
  3. Круцячы, прапусціць цераз што-н. (разм.).

    • П. мяса цераз мясарубку.
  4. Прывёўшы ў кругавы рух, даць (якому-н. устройству) зрабіць пэўную колькасць абаротаў.

    • П. пласцінку, фільм (прапусціць цераз спецыяльны апарат для праслухоўвання, прагляду; разм.).
  5. Правесці які-н. час, круцячы што-н.

|| незак. пракручваць, ✂.

|| наз. пракручванне, ✂.

пракрычаць, ✂; зак.

  1. Абазвацца крыкам.

    • Пракрычала дзіця.
  2. Вымавіць, гучна крычучы.

    • П. “ура”.
  3. Правесці які-н. час крычучы.

◊

  • Пракрычаць вушы каму пра каго-што, аб кім-чым (разм. неадабр.) — надакучыць бясконцымі расказамі, нястрымнай балбатнёй пра што-н.

пракрэсліць, ✂; зак.

Правесці рысу ў чым-н., падкрэсліваць на ўсю даўжыню.

  • П. графу ў анкеце (паколькі звестак па гэтай графе няма).

|| незак. пракрэсліваць, ✂.

практык, ✂, м.

  1. Работнік, які добра вывучыў сваю справу на практыцы.

  2. Практычны, дзелавы чалавек.