Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

празорлівы, ✂ (кніжн.).

Здольны прадбачыць, праніклівы.

  • П. розум.

|| наз. празорлівасць, ✂.

празорца, ✂, м.; ✂, ж..

Чалавек, надзелены здольнасцю яснабачання.

празрысты, ✂.

  1. Які прасвечваецца, прапускае праз сябе святло.

    • Празрыстая вадкасць.
    • Празрыстая тканіна (вельмі тонкая).
  2. перан. Яўны, які лёгка зразумець.

    • П. намёк.
    • Празрыста (прысл.) намякнуць.

|| наз. празрыстасць, ✂.

празывацца, ✂; незак.

Мець прыложанае імя, прозвішча, мянушку.

празяблы, ✂.

Які моцна празяб, замёрз.

  • П. да касцей.

празябнуць, ✂; зак.

Моцна азябнуць.

  • П. на холадзе.

праіснаваць, ✂; зак.

Пражыць, прабыць які-н. час.

  • На такую зарплату можна п.
  • Старыя парадкі доўга не праіснуюць.

прайграцца, ✂; зак.

Апынуцца ў пройгрышы, прайграць у карты многа грошай.

  • П. ўшчэнт.

|| незак. прайгравацца, ✂.

прайграць, ✂; зак.

  1. Пацярпець няўдачу ў гульні, спаборніцтве, спрэчках і пад.

    • П. матч.
    • П. у спрэчцы.
  2. Пазбавіцца чаго-н. у выніку азартнай гульні, прагуляць.

    • П. грошы.
  3. Сыграць, выканаць.

    • П. пласцінку.
    • Аркестр прайграў уверцюру.
  4. Правесці які-н. час, іграючы на чым-н.

    • П. дзве гадзіны на раялі.

|| незак. прайграваць, ✂.

прайдзісвет, ✂, м. (разм. пагард.).

Пранырлівы, хітры чалавек, прайдоха.