Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пада, прыназ.

Ужыв. замест «пад» перад збегам некаторых зычных, напр. пада мной.

падабаронны, ✂, м.

Падсудны, якога абараняе адвакат.

|| ж. падабаронная, ✂.

падабацца, ✂; незак.

Быць даспадобы, выклікаць сімпатыю да сябе.

|| зак. спадабацца, ✂ і упадабацца, ✂.

падабенства, ✂, н.

  1. Што-н. падобнае на што-н., з чым-н., наяўнасць агульных ці падобных рыс.

    • П. характараў.
  2. Падобнасць, блізкасць, абумоўленая агульнасцю паходжання.

    • П. моў.
  3. У геаметрыі: тоеснасць формы пры адрозненні велічыні.

    • П. двух трохвугольнікаў.

падабрацца, ✂; зак.

  1. Скласціся, утварыцца.

    • Падабраліся добрыя работнікі.
  2. Непрыметна падысці.

    • П. да акопаў праціўніка.

|| незак. падбірацца, ✂.

падабраць, ✂; зак.

  1. Сабраць, падняць з зямлі.

    • П. рассыпаныя арэхі.
  2. Паправіць; сагнуўшы, падцягнуць пад сябе (пра часткі цела).

    • П. валасы.
    • Сабака падабраў хвост.
  3. Падмяць, наваліўшыся; прыціснуць.

    • Мядзведзь падабраў пад сябе паляўнічага.
  4. Выбраць адпаведнае, патрэбнае.

    • П. брыгаду.
    • П. ключ да замка.
    • П. патрэбныя словы.
    • П. цытаты.

|| незак. падбіраць, ✂.

|| наз. падбор, ✂ і падборка, ✂.

  • Падбор кадраў.
  • Падборка нітак патрэбнага колеру.

падабрэлы, ✂.

Які зрабіўся добрым, дабрэйшым.

  • Глядзеў падабрэлымі вачамі.

падавальшчык, ✂, м.

Рабочы, які падае што-н. куды-н.

|| ж. падавальшчыца, ✂.

падавіць, ✂; зак.

  1. Сілай пакласці канец чаму-н., знішчыць, заглушыць.

    • П. паўстанне.
    • П. агонь праціўніка.
  2. Раздушыць, перадавіць усё, многае ці ўсіх; многіх.

    • П. усіх жукоў.

|| незак. падаўляць, ✂.

|| наз. падаўленне, ✂.

падаворваць, ✂; зак.

Закончыць ворыва на многіх участках.