падабраць, ; зак.

  1. Сабраць, падняць з зямлі.

    • П. рассыпаныя арэхі.
  2. Паправіць; сагнуўшы, падцягнуць пад сябе (пра часткі цела).

    • П. валасы.
    • Сабака падабраў хвост.
  3. Падмяць, наваліўшыся; прыціснуць.

    • Мядзведзь падабраў пад сябе паляўнічага.
  4. Выбраць адпаведнае, патрэбнае.

    • П. брыгаду.
    • П. ключ да замка.
    • П. патрэбныя словы.
    • П. цытаты.

|| незак. падбіраць, .

|| наз. падбор, і падборка, .

  • Падбор кадраў.
  • Падборка нітак патрэбнага колеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)