Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прадмесце, , н.

Пасёлак, які размешчаны непадалёку ад горада, але не ўваходзіць у яго межы.

прадмет, , м.

  1. Канкрэтная матэрыяльная з’ява, рэч.

    • Адушаўлёны п.
    • Прадметы хатняга ўжытку.
  2. чаго. Тое, на што накіравана думка, што складае яе змест або на што накіравана якое-н. дзеянне.

    • П. гаворкі.
    • П. даследавання.
  3. Асобнае кола ведаў, якое ўтварае пэўную школьную дысцыпліну.

    • Добрыя адзнакі па ўсіх прадметах.
    • Прафілюючыя прадметы ў вышэйшай навучальнай установе.

|| прым. прадметны, .

  • П. паказальнік (у кнігах).
  • Прадметная агітацыя (наглядная).

прадметнік, , м. (разм.).

Настаўнік, спецыяліст па якому-н. пэўнаму вучэбнаму прадмету.

  • Аб’яднанні прадметнікаў.

прадмова, , ж.

Уводны артыкул да якога-н. твора.

  • П. да манаграфіі.

прадонне, , н.

Бяздонне, прорва.

  • П. ў гарах.

прадоўжыцца, ; зак.

Падоўжыцца, працягнуцца.

  • Яго жыццё прадоўжыцца ў дзецях і ўнуках.

|| незак. прадаўжацца, .

|| наз. прадаўжэнне, .

прадоўжыць, ; зак.

  1. Працягнуць якое-н. дзеянне; вярнуцца (пасля перапынку) да пачатага.

    • П. следства.
    • П. сход.
  2. Зрабіць больш працяглым у часе, павялічыць.

    • П. адпачынак.
    • П. свой род.

|| незак. прадаўжаць, .

|| наз. прадаўжэнне, .

прадпасылка, , ж.

  1. Тое, што і перадумова.

  2. Зыходны пункт якога-н. разважання.

прадпісанне, , н.

  1. Пісьмовае распараджэнне, загад (афіц.).

    • Тэрміновае п.
  2. Указанне захоўваць што-н. (кніжн.).

    • П. ўрача.

прадпісаць, ; зак.

  1. Аддаць распараджэнне, загадаць (афіц.).

    • П. выехаць.
  2. Паставіць у абавязак выконваць што-н. (кніжн.).

    • П. строгую дыету.

|| незак. прадпісваць, .