прадмет назоўнік | мужчынскі род

  1. Канкрэтная матэрыяльная з’ява, рэч.

    • Адушаўлёны п.
    • Прадметы хатняга ўжытку.
  2. чаго. Тое, на што накіравана думка, што складае яе змест або на што накіравана якое-н. дзеянне.

    • П. гаворкі.
    • П. даследавання.
  3. Асобнае кола ведаў, якое ўтварае пэўную школьную дысцыпліну.

    • Добрыя адзнакі па ўсіх прадметах.
    • Прафілюючыя прадметы ў вышэйшай навучальнай установе.

|| прыметнік: прадметны.

  • П. паказальнік (у кнігах).
  • Прадметная агітацыя (наглядная).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)