Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прагумаваць, ; зак.

Насыціць гумавай сумессю.

  • П. тканіну.
  • Прагумаваць плашч.

|| незак. прагумоўваць, .

прагучаць, ; зак.

  1. Раздацца (пра які-н. гук).

    • Прагучаў стрэл.
  2. Праявіцца, выявіцца (у гуку, голасе і пад.).

    • У яго голасе прагучала іронія.

прадавец, , м.

  1. Работнік магазіна, гандлёвага прадпрыемства, які прадае тавар пакупнікам.

    • П. марожанага.
  2. Чалавек, які прадае што-н.

    • П. кветак.

|| ж. прадаўшчыца, .

прадажнік, , м.

Той, хто прадае, прадаў (у 2 знач.) каго-, што-н., здраднік.

|| ж. прадажніца, .

прадажніцкі, .

  1. Уласцівы прадажніку, здрадніцкі.

    • Прадажніцкае забойства.
  2. перан. Каварны, падманлівы, які тоіць у сабе што-н. непрыемнае.

    • Прадажніцкая ўсмешка.

прадажніцтва, , н.

Прадажніцкія паводзіны, учынкі.

  • Пайсці на чорнае п.

прадажны, .

  1. гл. продаж.

  2. Прызначаны для продажу.

    • Прадажная рэч.
  3. Пра цану, вартасць: які бярэцца пры продажы.

    • Прадажная цана тавару.
  4. Які за грошы, за подкуп здольны да ганебных учынкаў.

    • П. чалавек.
    • Прадажнае пяро.

|| ж. прадажнасць, .

прадаўгаваты, .

Які мае падоўжаную форму.

  • П. твар.

|| наз. прадаўгаватасць, .

прадаўжальнік, , м. (высок.).

Той, хто прадаўжае і развівае справу, ідэі свайго папярэдніка.

|| ж. прадаўжальніца, .

прадацца, ; зак.

Здрадзіць, перайсці на які-н. бок з-за карысці, уласнай выгады.

  • П. ворагу.

|| незак. прадавацца, .