Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прагнілы, ✂.

Які прагніў.

  • П. мосцік.

прагнісці, ✂ і прагніць, ✂; зак.

Згнісці, згніць наскрозь.

  • Падлога прагніла.

|| незак. прагніваць, ✂.

прагноз, ✂, м. (кніжн.).

Прадбачанне, прадказанне, заснаванае на пэўных дадзеных.

  • П. надвор’я.
  • П. падзей.

|| прым. прагнозны, ✂ і прагнастычны, ✂.

  • Прагнозныя разлікі.
  • Прагнозныя запасы калійнай солі.
  • Прагнастычны даклад.

прагностыка, ✂, ж.

Тэорыя і практыка прагназіравання.

прагнуцца, ✂; зак.

Пад уздзеяннем цяжару атрымаць выгіб.

  • Столь прагнулася.

|| незак. прагінацца, ✂ і прагібацца, ✂.

|| наз. прагіб, ✂, прагінанне, ✂ і прагібанне, ✂.

прагнуць​1, ✂; незак.

Адчуваць прагу (у 2 знач.), моцна жадаць.

  • П. сустрэчы з сябрамі.

прагнуць​2, ✂; зак.

Сілай цяжару зрабіць выгіб у чым-н.

  • П. металічны прут.

|| незак. прагінаць, ✂ і прагібаць, ✂.

|| наз. прагіб, ✂ і прагібанне, ✂.

прагны, ✂.

  1. Які моцна хоча, прагне чаго-н.

    • П. да грошай.
    • Прагна (прысл.) слухаць (перан.).
    • П. да ведаў.
  2. Які выказвае прагнасць (у 1 знач.).

    • Прагныя вочы.
  3. Скупы, жадлівы.

    • П. чалавек.

прагон, ✂, м.

  1. Абгароджаная з двух бакоў дарога, па якой ганяюць на пашу жывёлу.

  2. Доўгі ўчастак поля, сенажаці і пад., адведзены для работы аднаму чалавеку, звяну, брыгадзе.

  3. Рэжысёрскі прагляд усяго спектакля на працягу адной рэпетыцыі (спец.).

|| прым. прагонны, ✂.

прагоны, ✂.

Даўней: плата за праезд на паштовых конях ці аплата праезду па чыгунцы афіцэраў і чыноўнікаў.

|| прым. прагонны, ✂.

  • Прагонныя грошы.