Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

правізар, , м.

Аптэчны работнік, фармацэўт вышэйшай кваліфікацыі.

|| прым. правізарскі, .

правізія, , ж.

Прадукты харчавання.

|| прым. правізійны, .

правізорны, (кніжн.).

Папярэдні або часовы.

  • Правізорная ацэнка.

правіла, , н.

  1. Палажэнне, якое выражае заканамернасць, пастаянныя суадносіны якіх-н. з’яў.

    • Граматычныя правілы.
    • Па ўсіх правілах (так, як трэба; разм.).
  2. звычайна мн. Пастанова, палажэнне, якія абавязваюць захоўваць пэўны парадак пры выкананні чаго-н.

    • Правілы вулічнага руху.
    • Правілы ўнутранага распарадку.
  3. Склад думак, норма паводзін, прывычка.

    • Чалавек строгіх правіл.
    • Узяць сабе што-н. за п.

  • Як правіла — звычайна, найчасцей.

правільны, .

  1. Які не адступае ад правіл, норм, прапорцый.

    • Правільнае напісанне.
    • Правільныя рысы твару.
  2. Заканамерны, рэгулярны.

    • Правільная змена пор года.
  3. Які адпавядае сапраўднасці, такі, як патрэбна.

    • П. адказ.
    • Правільнае разуменне сучаснага становішча.
  4. Пра многавугольнік: які мае роўныя вуглы і стораны; пра мнагаграннік: які мае грані — аднолькавыя правільныя многавугольнікі і роўныя мнагагранныя вуглы пры вяршынях.

|| наз. правільнасць, .

правінаваціцца, ; зак.

Тое, што і правініцца.

правініцца, ; зак.

Учыніць якую-н. правіннасць, стаць вінаватым.

  • П. перад бацькамі.

правіннасць, , ж.

Дрэнны ўчынак, віна.

  • Не дараваць нават маленькай правіннасці.

правінцыя, , ж.

  1. У некаторых дзяржавах: вобласць, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка.

  2. Мясцовасць, тэрыторыя краіны, аддаленая ад буйных цэнтраў.

    • Глухая п.

|| прым. правінцыяльны, .

правінцыял, , м.

  1. Жыхар правінцыі (у 2 знач.; уст.).

  2. перан. Чалавек з адсталымі, абмежаванымі поглядамі.

|| ж. правінцыялка, .