Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пошласць, , ж.

  1. гл. пошлы.

  2. Пошлы выраз, пошлы ўчынак.

    • Гаварыць пошласці.

пошліна, , ж.

Дзяржаўны грашовы збор для пакрыцця пэўных аперацый.

  • Мытныя пошліны (на тавары, якія ўвозяцца або вывозяцца).
  • Транзітная п.

|| прым. пошлінны, .

  • П. збор.

пошлы, .

Нізкі ў маральных адносінах, безгустоўна-грубы.

  • П. анекдот.

|| наз. пошласць, .

пошта, , ж.

  1. Установа для перасылкі пісем, лёгкіх грузаў, грошай і пад., а таксама будынак, дзе яна размяшчаецца.

    • Работнікі пошты.
    • Здаць бандэроль на пошту.
  2. Перасылка, дастаўка сродкамі гэтай установы.

    • Паслаць пісьмо па пошце.
  3. Тое, што дастаўлена гэтай установай (пісьмы, пасылкі).

    • Разносіць пошту.
  4. Калісьці: такая ж установа, якая займалася адначасова рэгулярнай перавозкай пасажыраў у конных экіпажах.

Палявая пошта —

  • 1) воінская фельд’егерская паштовая сувязь;
  • 2) закадзіраванае найменне вайсковай часці.

|| прым. паштовы, .

  • Паштовая скрынка.
  • П. вагон (для перавозкі пошты).
  • Ехаць на паштовых (у мінулым: ехаць на конях, што належалі пошце).

пошук, , м.

  1. мн. Дзеянні таго, хто шукае, адшукванне каго-, чаго-н.

    • У пошуках прыстанішча.
  2. Разведачныя работы па выяўленню чаго-н. (спец.).

    • Геалагічныя пошукі.
  3. Разведка, разведвальная баявая аперацыя (спец.).

    • Начны п.

|| прым. пошукавы, .

пошчак, , м.

  1. Пералівісты дрыжачы гук, трэль.

    • Салаўіны п.
  2. Водгук, рэха.

    • Застукаў дзяцел, і пайшоў па лесе п.

пояс, , м.

  1. Стужка, шнур, рэмень і пад., якімі падпяразваюць адзенне па таліі.

    • Скураны п.
  2. перан. Што-н., размешчанае паласой вакол чаго-н.

    • Зялёны п. горада.
  3. Паясніца, талія.

    • Па п. у вадзе.
    • Кланяцца ў п. (сагнуўшы тулава).
  4. Частка зямной паверхні паміж якімі-н. паралелямі або паміж двума мерыдыянамі, якая выдзяляецца па якой-н. прымеце.

    • Гарачы п.
    • Часавы п.
  5. Прастора, якая з’яўляецца падраздзяленнем тэрыторыі краін па якіх-н. прыметах.

    • Тарыфны п.
  6. Брус, распора паміж кроквамі.

  7. Частка шкілета, якая служыць для прычлянення да тулава і апоры канечнасцей (спец.).

    • Плечавы п.

|| памянш. паясок, .

|| прым. паясны, .

  • П. рэмень.
  • П. партрэт (да пояса).
  • П. час.

пра, прыназ.

Ужыв. пры абазначэнні прадмета размовы, думкі або пачуцця.

  • Пагаварыць пра адпачынак.
  • Колькі раз я ўспамінаў пра цябе.

пра..., прыстаўка.

I. Утварае дзеясловы са знач.:

  • 1) дзеяння, накіраванага праз што-н., напр. прабіць, прагрызці, працячы;
  • 2) дзеяння, якое распаўсюджваецца з усёй паўнатой на ўвесь прадмет, напр. праварыць, прагрэць, прасаліць;
  • 3) руху ў прасторы міма чаго-н., напр. прабегчы, праехаць;
  • 4) поўнай закончанасці, вычарпанасці дзеяння, напр. праспяваць, пранумараваць, прайсціся;
  • 5) дзеяння, якое ажыццяўляецца ў адзін прыём (пераважна пра гучанне), напр. прапішчаць, прамяўкаць, прабарабаніць;
  • 6) дзеяння, якое развіваецца ва ўсім аб’ёме на працягу якога-н. прамежку часу, напр. праседзець (увесь дзень), прахварэць, прамучыцца (які-н. час), праблукаць;
  • 7) дзеяння, у выніку якога нанесена шкода, страта, напр. празяваць, прагуляць, прагандлявацца.

ІІ. Утварае:

  • 1) назоўнікі і прыметнікі са знач. першапачатковы, найбольш старажытны, напр. прарадзіма, праславянскі;
  • 2) прыметнікі, якія абазначаюць высокую, найвышэйшую ступень якасці, напр. прамудры, праславуты.

ІІІ. Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач.: прыхільнік каго-, чаго-н., які дзейнічае ў чыіх-н. інтарэсах, напр. праімперыялістычны, прафашыст.

праараць, ; зак.

  1. Узворваючы, прагнаць баразну, узараць прастору паміж чым-н.

    • П. разору.
  2. Правесці які-н. час на ворыве.

    • П. да абеду.

|| незак. праворваць, .