пошта,
-
Установа для перасылкі пісем, лёгкіх грузаў, грошай
і пад. , а таксама будынак, дзе яна размяшчаецца.- Работнікі пошты.
- Здаць бандэроль на пошту.
-
Перасылка, дастаўка сродкамі гэтай установы.
- Паслаць пісьмо па пошце.
-
Тое, што дастаўлена гэтай установай (пісьмы, пасылкі).
- Разносіць пошту.
-
Калісьці: такая ж установа, якая займалася адначасова рэгулярнай перавозкай пасажыраў у конных экіпажах.
Палявая пошта —
- 1) воінская фельд’егерская паштовая сувязь;
- 2) закадзіраванае найменне вайсковай часці.
||
- Паштовая скрынка.
- П. вагон (для перавозкі пошты).
- Ехаць на паштовых (у мінулым: ехаць на конях, што належалі пошце).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)