Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шпіён, ✂, м.

Тайны агент, які займаецца шпіянажам.

|| ж. шпіёнка, ✂.

|| прым. шпіёнскі, ✂.

шпіёніць, ✂; незак. (разм.).

  1. Займацца шпіянажам.

  2. Тайна сачыць за кім-н.

    • Што ты за мной шпіёніш?

|| наз. шпіёнства, ✂.

шпік​1, ✂, м. (спец.).

Касцявы мозг.

шпік​2, ✂, м. (разм.).

Тое, што і шпег.

шпіль, ✂, м.

Востраканцовы конусападобны стрыжань, якім завяршаецца верх будынка.

  • Ш. вежы.

|| прым. шпілевы, ✂.

шпілька, ✂, ж.

  1. Прыстасаванне ў выглядзе вілачкі для заколвання валасоў.

    • Сколваць валасы шпількай.
  2. Засцежка для вопраткі, адзін канец якой хаваецца ў кручкаватае паглыбленне — галоўку.

    • Заколваць кішэню шпількай.
  3. Іголка з каляровай галоўкай для аздаблення жаночага галаўнога ўбору.

  4. Тонкі і высокі абцас на жаночым туфлі (разм.).

  5. перан. З’едлівая заўвага (разм.).

    • Падпусціць шпільку каму-н.

|| прым. шпілечны, ✂ і шпількавы, ✂.

шпінат, ✂, м.

Агародная травяністая расліна, вузкае сакавітае лісце якой ідзе ў ежу.

|| прым. шпінатавы, ✂ і шпінатны, ✂.

шпінгалет, ✂, м.

  1. Засаўка для запірання створак акон, дзвярэй.

  2. Пра падлетка, які мае малы рост (разм.).

    • Ш., а лезе ў дарослую кампанію.

|| прым. шпінгалетны, ✂.

шпіталізаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Змясціць (змяшчаць) у бальніцу, шпіталь для лячэння.

|| наз. шпіталізацыя, ✂.

шпіталь, ✂, м.

Бальніца, пераважна вайсковая.

  • Палявы ш.

|| прым. шпітальны, ✂.