Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

плоў, ✂, м.

Усходняя страва, прыгатаваная з варанага ў барановым тлушчы рысу з прыправай.

плоць, ✂, ж. (уст.).

Тое, што і цела (у 2 знач.).

◊

  • Плоць і кроў каго, чыя або плоць ад плоці чыёй (высок.) — чыё-н. роднае дзіця, тварэнне.

плошча, ✂, ж.

  1. Частка плоскасці, абмежаваная замкнутай ломанай або крывой лініяй.

    • П. чатырохвугольніка.
  2. Незабудаванае вялікае і роўнае месца (у горадзе, вёсцы), ад якога звычайна разыходзяцца ў розныя бакі вуліцы.

    • П. Перамогі ў Менску.
  3. Прастора, памяшканне, прызначаныя для якіх-н. мэт.

    • П. над азімыя культуры.
    • Жылая п.

плуг, ✂, м.

Сельскагаспадарчая прылада з шырокім металічным лемяшом і адвалам для ворыва.

  • Запрэгчы каня ў п.

|| памянш. плужок, ✂.

|| прым. плугавы, ✂.

плутакрат, ✂, м. (кніжн.).

Прадстаўнік найбольш багатай вярхушкі ў плутакратычнай дзяржаве.

плутакратыя, ✂, ж. (кніжн.).

Палітычнае панаванне, улада багатых.

  • Рымская п.

|| прым. плутакратычны, ✂.

плывец, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца плаваннем, а таксама той, хто плавае, умее плаваць.

  • Добры п.

|| ж. плыўчыха, ✂.

плывун, ✂, м.

Глеісты, пясчаны ці суглінкавы слой падглебы, насычаны вадой і таму здольны расплывацца.

|| прым. плывунны, ✂.

плывунец, ✂, м.

  1. Жук, які жыве ў стаячай або павольна цякучай прэснай вадзе.

  2. Насякомаедная водная расліна з шарападобнымі пухіркамі на лісцях, якія ўлоўліваюць дробных водных насякомых і харчуюцца імі (спец.).

плывучасць, ✂, ж.

Уласцівасць плывучага (у 2 і 3 знач.).