Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трэскацца, ✂; незак.

Даваць трэшчыны, расколвацца.

  • Зямля пачала т. ад спёкі.

|| зак. патрэскацца, ✂.

трэснуты, ✂.

Надколаты, з трэшчынай.

  • Т. гаршчок.

трэснуцца, ✂; зак. (разм.).

Моцна стукнуцца, ударыцца.

  • Т. галавой аб сцяну.

трэснуць, ✂; зак.

  1. Стварыць трэск.

    • Пад нагамі трэснула сухая галінка.
  2. Лопнуць, раскалоцца, разламацца, утварыць трэшчыну.

  3. Патрэскацца (пра скуру, губы і пад.).

  4. Моцна стукнуць, ударыць (разм.).

◊

  • Хоць трэсні (разм.) — пра дарэмныя намаганні, старанні.

|| незак. трэскаць, ✂.

|| наз. трэсканне, ✂.

трэст, ✂, м.

  1. Аб’яднанне некалькіх аднатыпных прадпрыемстваў, а таксама наогул складанае вытворчае аб’яднанне.

    • Будаўнічы т.
  2. Адна з форм манапалістычнага аб’яднання прадпрыемстваў з цэнтралізацыяй вытворчых і камерцыйных аперацый.

|| прым. трэстаўскі, ✂.

трэсці, ✂; незак.

  1. Штуршкамі хістаць.

    • Т. яблыню.
  2. Падкідаць, хістаць (пры яздзе па няроўнай дарозе).

    • На калдобінах воз трэсла.
  3. чым. Часта махаць, ківаць чым-н.

    • Т. галавой.
  4. Перамешваючы, рыхтаваць што-н.

    • Т. трасянку.
  5. Рабіць вобыск (разм.).

  6. Выклікаць дрыжыкі (пра холад, ліхаманку, страх і пад.).

    • Хворага трэсла (безас.) ад высокай тэмпературы.
  7. перан., каго. Непакоіць, пазбаўляць пакою, турбаваць.

  8. Узмахваючы чым-н., ачышчаць ад чаго-н., выбіваць.

    • Т. дыван.
    • Т. кудзелю.

|| зак. вытрасці, ✂.

|| аднакр. трасянуць, ✂.

|| наз. трасенне, ✂ і трасяніна, ✂.

трэсціся, ✂; незак.

  1. Часта хістацца, калаціцца.

    • Лісты ціха трэсліся.
    • Рукі трасуцца.
  2. Падскокваць (пры яздзе па няроўнай дарозе).

    • Ехалі, трэсліся па камяністай дарозе.
  3. перан. Хвалявацца за каго-, што-н.

    • Т. над дзецьмі.
    • Т. за капейку.
  4. перад кім-чым і без дапаўнення. Адчуваць страх, боязь.

    • Т. перад начальствам.

трэфы, ✂, ж.

Картачная масць з малюнкам чорнага крыжыка ў выглядзе трылісніку.

|| прым. трэфовы, ✂.

  • Т. кароль.

трэце...

Першая частка складаных слоў у знач. трэці па колькасці, якасці, месцы, значэнні і пад., напр. трэцечарговы, трэцеступенны.

трэцеступенны, ✂.

Малаістотны, малаважны; пасрэдны па сваіх якасцях, па майстэрству.

  • Т. акцёр.
  • Трэцеступенная роля.