трэсціся дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Часта хістацца, калаціцца.

    • Лісты ціха трэсліся.
    • Рукі трасуцца.
  2. Падскокваць (пры яздзе па няроўнай дарозе).

    • Ехалі, трэсліся па камяністай дарозе.
  3. пераноснае значэнне: Хвалявацца за каго-, што-н.

    • Т. над дзецьмі.
    • Т. за капейку.
  4. перад кім-чым і без дапаўнення. Адчуваць страх, боязь.

    • Т. перад начальствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)