Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пласкагруды, .

З плоскімі, дрэнна развітымі грудзьмі.

|| наз. пласкагрудасць, .

пласкагубцы, .

Абцугі, канцы ў якіх (губы) маюць плоскую ўнутраную паверхню.

пласкадонка, , ж. (разм.).

Пласкадонная лодка.

пласкадонны, .

Які мае плоскае дно.

  • Пласкадонная лодка.

пласт, , м.

  1. Шчыльны, плоскі слой чаго-н.

    • Верхнія пласты глебы.
    • Пласты каштоўных выкапняў.
  2. перан. Аднародная ў якіх-н. адносінах маса як частка чаго-н. (кніжн.).

    • Пласты насельніцтва.
    • Лексічны п.

  • Ляжаць як пласт або пластом (разм.) — нерухома, не маючы сіл падняцца.

|| прым. пластавы, .

  • Пластавая горная парода.
  • П. вугаль.

пластаваць, ; незак.

Рэзаць, накладваць пластамі.

  • П. дзёран.
  • П. сена.

|| наз. пластаванне, .

пластмаса, , ж.

Пластычная маса.

  • Вырабы з пластмасы.

|| прым. пластмасавы, .

  • Пластмасавыя талеркі.

пластун, , м.

Казак асобых пяхотных часцей.

|| прым. пластунскі, .

  • Паўзці па-пластунску (на локцях, прыціскаючыся да зямлі).

пластыка, , ж.

  1. Сукупнасць мастацтваў, якія ствараюць аб’ёмныя формы (скульптура, разьба; спец.).

  2. Мастацтва рытмічных і грацыёзных рухаў цела.

  3. Тое, што і пластычнасць (гл. пластычны ў 4 знач.).

|| прым. пластычны, .

пластыкат, , м.

Від эластычнай пластмасы.

|| прым. пластыкатавы, .