Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трусагадовец, ✂, м.

Той, хто займаецца трусагадоўляй.

трусагадоўля, ✂, ж.

Прамысловае развядзенне трусоў.

|| прым. трусагадоўчы, ✂.

трусаматка, ✂, ж.

Трусіха, якая дае прыплод.

трусаферма, ✂, ж.

Трусагадоўчая ферма.

трусікі, ✂, н. (разм.).

Тое, што і трусы.

трусіны, ✂.

  1. гл. трус ​1.

  2. Зроблены з футра труса.

    • Т. каўнер.

трусіха, ✂, ж.

Самка труса.

трусіць, ✂; незак. (разм.).

  1. Трэсціся, дрыжаць ад страху, хвалявання; баяцца.

  2. Растрасаць што-н., церушыць.

    • Т. сена.
  3. Сыпаць у невялікай колькасці што-н. сыпкае.

    • Т. соль у страву.
  4. Падаць дробнымі кроплямі, церушыць (пра дождж).

  5. Бегчы трушком, подбегам.

|| зак. струсіць, ✂.

труска, ✂, ж.

Тое, што і трусіха.

трускалкі, ✂, ж.

Тое, што і клубніцы.

  • У садзе спеюць т.

|| прым. трускалачны, ✂.

  • Трускалачнае варэнне.