Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

траекторыя, , ж. (спец.).

  1. Лінія, якую апісвае ў прасторы ў працэсе руху якое-н. цела або пункт.

    • Т. палёту метэарыта.
  2. Лінія палёту снарада, ракеты або кулі.

|| прым. траекторны, .

траісты, .

  1. Траякі.

    • Т. ўплыў.
  2. Пра палітычныя пагадненні: заключаны, падпісаны трыма дзяржавамі, бакамі.

    • Траістае пагадненне.

|| наз. траістасць, .

траіцца, ; незак.

Раздзяляцца на тры часткі, а таксама здавацца трайным, патройвацца (пра бачныя прадметы).

  • Траіцца ў вачах у каго-н.

траіць, ; незак.

  1. Дзяліць на тры часткі (разм.).

    • Т. бервяно.
  2. Злучаць тры часткі разам.

    • Т. ніткі.
  3. Тройчы пераворваць зямлю (спец.).

  4. Страляць, удараць і пад. па трох адначасова.

    • Т. з ружжа (забіваць трох птушак адным зарадам).

|| наз. траенне, .

трайнік, , м. (спец.).

  1. Прадмет, які мае тры аднародныя часткі або складаецца з трох частак.

    • Паляўнічы т. (трохстволка).
  2. Мера або прадмет, якія складаюцца з трох аднолькавых адзінак.

    • Дошка-т.

|| прым. трайніковы, .

трайны, .

  1. Які складаецца з трох аднародных або падобных частак, прадметаў.

    • Трайныя рамы.
  2. Павялічаны ў тры разы.

    • Прадаваць па трайной цане.

трайня1, , ж.

Падоўжны брус у калёсах, які злучае пярэднюю вось з задняй.

трайня2, , м.

Тое, што і трайняты.

трайняты, .

Трое дзяцей, народжаных адначасова адной маці.

трайчасты, .

  1. Які складаецца з трох аднародных частак, прадметаў.

    • Трайчастыя вілы.
  2. У выразе: трайчасты нерв (спец.) — пятая пара чэрапна-мазгавых нерваў.