Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сабораваць, ; зак. і незак.

У хрысціян: правесці (праводзіць) над кім-н. сабораванне.

сабраны, .

Які ўмее засяродзіцца; падцягнуты.

|| наз. сабранасць, .

  • У навуковай працы патрэбна с. і засяроджанасць.

сабрат, , м.

Блізкі таварыш па занятку, па роду дзейнасці.

  • С. па зброі.

сабрацца, ; зак.

  1. Сысціся, з’ехацца, згрупавацца ў адно месца.

    • Сабраліся ўсе ўдзельнікі паходу.
    • Вечарам уся сям’я сабралася дома.
  2. Паступова накапіцца, назбірацца ў адным месцы.

    • Сабралася нямала ягад.
    • Над балотам збіраюцца хмары.
  3. Падрыхтаваць, нагатаваць усё неабходнае для паездкі, паходу куды-н.

    • С. ў горад.
    • С. на рыбную лоўлю.
  4. Наважыцца зрабіць што-н.

    • С. вячэраць.
    • С. садзіць агарод.
  5. (звычайна са словамі сілы, думкі, дух і пад.). Унутрана арганізаваць сябе.

    • С. з магчымасцямі.
    • С. з духам (набрацца смеласці).

  • Сабрацца ў прочкі — звычайна пайсці ад мужа; пакінуць сваю сям’ю з-за неладоў.

  • Сабрацца ў свіныя галасы (разм.) — у позні час, са спазненнем.

|| незак. збірацца, .

|| наз. збор, .

сабраць, ; зак.

  1. Сканцэнтраваць у адным месцы, запрасіўшы або прымусіўшы прыехаць, прыйсці куды-н.

    • С. студэнтаў.
    • С. калгаснікаў на сход.
  2. што і чаго. Назапасіць дзе-н., паступова збіраючы, адшукваючы.

    • С. многа значкоў.
    • С. грошы на мэблю.
  3. Размясціць блізка адно ля аднаго; злучыць у што-н.

    • С. кветкі ў букет.
  4. Зняць пасля паспявання ўраджай.

    • С. ягады з кустоў парэчак.
    • С. добры ўраджай пшаніцы.
  5. што і чаго. Пазбіраць, падбіраючы з зямлі рассыпанае, раскіданае; прывесці ў парадак.

    • С. шчаўя ў суп.
    • С. бульбу пасля бараны.
    • С. інструмент са стала.
  6. Даведаўшыся з розных крыніц, сканцэнтраваць, змясціць у адным месцы.

    • С. звесткі.
    • С. прапановы і заўвагі.
  7. Атрымаць за сябе, за сваю кандыдатуру пры галасаванні.

    • С. большасць галасоў.
  8. Злажыўшы ў адно месца, падрыхтаваць, нагатаваць.

    • С. сумку ў дарогу.
  9. Падрыхтаваць у дарогу таго, хто ад’язджае.

    • С. сына ў паездку.
  10. Злучыўшы асобныя часткі, дэталі, атрымаць што-н. цэлае.

    • С. магнітафон.
    • С. будзільнік.
  11. перан. Мабілізаваць свае сілы, волю, энергію і пад., прывесці сябе ў актыўны стан.

    • С. волю.
  12. Зрабіць зборкі на чым-н.

    • С. сукенку ў поясе.
  13. Паставіць, прыгатаваць на стол усё неабходнае для яды.

    • Тое-сёе можна с. на стол.
    • С. абед.

|| незак. збіраць, .

|| наз. збор, і збіранне, .

сабутэльнік, , м. (разм.).

Чалавек, які п’е, п’янствуе разам з кім-н.

|| ж. сабутэльніца, .

сава, , ж.

Драпежная начная птушка з вялікай круглай галавой, з вялікімі вачамі і кароткай загнутай дзюбай.

|| прым. савіны, .

савакупіцца, ; зак. (кніжн.).

Здзейсніць палавы акт.

|| незак. савакупляцца, .

|| наз. савакупленне, .

саван, , м.

Пахавальны ўбор з белай тканіны для нябожчыка.

|| прым. саванны, .

саванна, , ж.

Трапічны стэп з рэдкімі дрэвамі і хмызнякамі.

|| прым. саванны, .