Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мянёк, ✂, м.

Тое, што і мянтуз.

мянташка, ✂, ж.

  1. Наждачная лапатка, якой востраць косы.

  2. перан. Пра таго, хто многа і без толку гаворыць (разм.).

|| прым. мянташачны, ✂.

мянтуз, ✂, м.

Прэснаводная драпежная рыба сямейства трасковых з падоўжаным целам і плямістай скурай.

|| прым. ментузовы, ✂.

мянушка, ✂, ж.

  1. Імя, якое даюць хатняй жывёліне.

    • У яго сабакі была мянушка Бялюсь.
  2. Жартоўнае або канспірацыйнае імя чалавека.

    • Партыйная м.

мянціць, ✂; незак.

  1. Вастрыць мянташкай.

    • М. касу.
  2. перан., што, чым і без дапаўнення. Гаварыць многа і без толку, лапатаць (разм.).

    • М. языком.

мяняцца, ✂; незак.

  1. Рабіць узаемны абмен, абменьвацца.

    • М. кнігамі.
  2. Замяшчаць адзін аднаго, зменьвацца.

    • У камандзе мяняюцца трэнеры.
  3. Рабіцца іншым, зменьвацца.

    • Надвор’е мяняецца.

|| незак. замяняцца, ✂.

|| незак. перамяняцца, ✂.

|| зак. памяняцца, ✂.

|| наз. мена, ✂.

мяняць, ✂; незак.

  1. Абменьваць адну рэч на другую.

  2. Зменьваць адно чым-н. другім аднародным.

    • М. работу.
    • М. грошы (разменьваць).
  3. Рабіць іншым, зменьваць.

    • М. рашэнне.

|| незак. замяняць, ✂.

|| зак. памяняць, ✂.

|| наз. мена, ✂.

мярзляк, ✂, м. (разм.).

Чалавек, вельмі адчувальны да холаду, марозу.

|| ж. мярзлячка, ✂.

|| прым. мярзляцкі, ✂.

мярзота, ✂, ж. (разм.).

Тое, што выклікае агіду; подласць.

  • Мярзотай займацца не буду.

мярзотнік, ✂, м. (разм.).

Мярзотны, подлы чалавек; нягоднік.

  • Многа яшчэ мярзотнікаў на зямлі.

|| ж. мярзотніца, ✂.

|| прым. мярзотніцкі, ✂.