Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

значны, .

  1. Вялікі памерам, колькасцю, сілай.

    • Значныя страты.
    • У значнай ступені.
    • Значна (прысл.) больш.
  2. Які мае вялікае значэнне, важны.

    • Значныя падзеі.
    • З. чалавек.

|| наз. значнасць, .

значок, , м.

  1. Пласцінка, кружок і пад. з якім-н. адбіткам, які носіцца на грудзях як упрыгожанне, памятны знак ці знак прыналежнасці да якой-н. арганізацыі.

    • Памятны з.
    • Універсітэцкі з.
  2. Умоўная паметка на чым-н.

    • Паставіць значкі на палях кнігі.

значыцца, ; незак. (афіц.).

Быць запісаным дзе-н., лічыцца, называцца.

  • З. ў спісе.
  • Ён у нас значыцца ў якасці кансультанта (або як кансультант).

значыць1, ; незак.

  1. Памячаць, ставячы знак, метку і пад.

    • З. старонкі.
  2. Вызначаць, указваць сабой шлях, дарогу і пад.

    • Перадавыя ідэі значаць нам дарогу ў заўтра.

|| зак. пазначыць, .

значыць2, ; незак.

Мець які-н. сэнс, важнасць, каштоўнасць, выражаць што-н.

  • Яго абяцанні мала значаць.
  • Нічога не значыць.
  • Адчуваю сябе цудоўна — вось што значыць добра адпачыць.

значэнне, , н.

  1. Сэнс, тое, што дадзены прадмет (слова, знак, жэст) абазначае.

    • Прамое і пераноснае з. слова.
  2. Важнасць, значнасць, роля.

    • Гістарычнае з.
    • Гэтай сустрэчы надаецца вялікае з.

зневажальнік, , м.

Той, хто зняважыў, зневажае каго-н.

|| ж. зневажальніца, .

зневажальны, .

Поўны знявагі, зняважлівы.

  • Зневажальныя адносіны.
  • З. тон.

|| наз. зневажальнасць, .

знелюбіць, ; зак. (разм.).

Адчуць непрыхільнасць, непрыязнасць да каго-, чаго-н., неўзлюбіць.

  • Адразу з. каго-н.

знемагчы, ; зак.

Страціць сілы, аслабець, дайсці да знямогі.

  • З. ад доўгай дарогі.
  • З. ад смагі.

|| незак. знемагаць, .