Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дражэ, нескл., н.

  1. Гатунак дробных круглых цукерак.

    • Шакаладнае д.
  2. Лекавы прэпарат у выглядзе такіх цукерак.

    • Вітаміннае д.

драздзяня, і драздзянё, , н.

Птушаня дразда.

драіць, ; незак. (спец.).

Чысціць, мыць, націраць да бляску.

  • Д. палубу.

|| зак. надраіць, .

дракон, , м.

  1. Казачнае страшыдла ў выглядзе крылатага змея, які дыхае агнём, пажырае людзей і жывёлу.

  2. Вялікая яшчарка, што жыве ў некаторых трапічных краінах на дрэвах і можа лятаць.

|| прым. драконавы, .

драконаўскі, (кніжн.).

Крайне рэакцыйны, бязлітасны, жорсткі [ад старажытнагрэчаскага заканадаўца Дракона].

  • Драконаўскія законы.
  • Драконаўскія меры.

драла у знач. вык. (разм.).

Уцякаць, колькі сілы.

  • Ускочыў ды д.
  • Даць (задаць) драла (пусціцца наўцёк).

драма, , ж.

  1. Род літаратурных твораў, напісаных у дыялагічнай форме без аўтарскай мовы і прызначаных для выканання акцёрамі на сцэне.

  2. Літаратурны твор у дыялагічнай форме з сур’ёзным, але не гераічным зместам (у адрозненне ад камедыі і трагедыі).

  3. перан. Цяжкая падзея, перажыванне, якое прыносіць маральныя пакуты.

    • Душэўная д.

|| прым. драматычны, .

драматург, , м.

Пісьменнік, які піша драматычныя творы.

драматургія, , ж.

  1. Драматычнае мастацтва; тэорыя пабудовы драматычных твораў.

    • Курс драматургіі.
  2. зб. Сукупнасць драматычных твораў.

    • Руская класічная д.
    • Д. Кандрата Крапівы.

|| прым. драматургічны, .

драматызаваць, ; зак. і незак.

  1. Перарабіць (-рабляць) які-н. твор, надаючы яму форму драмы.

    • Д. аповесць.
  2. Узмацніць (-няць) драматызм, напружанасць чаго-н.

    • Рэжысёр драматызуе ролю старца.

|| наз. драматызацыя, .