Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грымотны, ✂.

  1. Які стварае гром, грымоты.

    • Грымотныя хмары.
  2. Моцны, аглушальны.

    • Г. голас.
    • Г. выбух.

грымоты, ✂.

Раскацістыя гукі грому.

грымучы, ✂.

  1. Які стварае рэзкія гукі, моцны шум.

    • Грымучыя калёсы.
  2. Шумны, гучны.

    • Г. голас.

◊

  • Грымучая змяя — трапічная ядавітая змяя.

  • Грымучая ртуць — выбуховае хімічнае рэчыва.

  • Грымучы газ — выбуховая сумесь вадароду з кіслародам.

грым-прыбіральня, ✂, ж. (спец.).

Пакой у тэатры, цырку — грымёрная і прыбіральня (у 1 знач.).

грып, ✂, м.

Вірусная хвароба з запаленнем дыхальных шляхоў і гарачкай.

  • Вірусны г.

|| прым. грыпозны, ✂.

  • Г. хворы.
  • Г. стан.

грыпаваць, ✂; незак. (разм.).

Хварэць грыпам.

  • Цэлы тыдзень грыпаваў.

грыўня, ✂, ж.

  1. Грашовая адзінка ў Старажытнай Русі — злітак серабра вагой каля фунта.

  2. У Старажытнай Русі — сярэбранае або залатое ўпрыгожанне, якое насілі на шыі.

  3. Сума або манета вартасцю ў 10 капеек.

|| прым. грыўневы, ✂.

грыф​1, ✂, м.

  1. У антычнай міфалогіі: крылатае страшыдла з тулавам ільва і галавой арла.

  2. Драпежная птушка, якая жывіцца падлай.

|| прым. грыфавы, ✂.

грыф​2, ✂, м.

Доўгая вузкая частка струнных інструментаў, уздоўж якой нацягнуты струны.

грыф​3, ✂, м.

  1. Штэмпель з узорам чыйго-н. афіцыйнага подпісу, а таксама адбітак з гэтага штэмпеля.

  2. Спецыяльны надпіс на кнігах і дакументах.

    • Брашура з грыфам «На правах рукапісу».