Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

блік, , м.

Светлавая пляма або водбліск якога-н. святла на гладкай паверхні, на цёмным фоне.

блін, , м.

Мучны выраб з рэдкага цеста, спечаны на скаварадзе.

  • Бліны з макам.
  • Б. не клін: бруха не расколе (прыказка).

|| прым. блінны, і бліновы, .

блінда́ж, , м.

Абарончае збудаванне для ўкрыцця жывой сілы ад агню праціўніка і паражальных фактараў ядзернага выбуху.

|| прым. бліндажны, .

блі́нная, , ж.

Сталовая, закусачная, у якой бліны з’яўляюцца абавязковай стравай.

блі́нчык, , м.

Тонкі блін з пшанічнай мукі, звычайна з якой-н. начынкай.

  • Блінчыкі з мясам.

бліск, , м.

  1. Успышка святла.

    • Б. маланкі.
  2. Хуткі позірк.

    • Кідаць злосныя бліскі ў чый-небудзь бок.

бліскаві́ца, , ж.

Тое, што і маланка.

|| прым. бліскавічны, .

блі́скаўка, , ж.

  1. Маленькія блішчастыя бляшкі для ўпрыгожвання адзення.

  2. Бліскучыя дробныя часцінкі чаго-н,, іскры.

    • Снежныя бліскаўкі.

бліскаце́ць, ; незак.

Іскрыцца, зіхацець.

  • Бліскаціць вада.

бліску́чы, .

  1. Які бліскае, ззяе, выпраменьвае святло.

    • Бліскучыя цацкі.
  2. перан. Выдатны, надзвычайны.

    • Б. поспех.
    • Б. адказ студэнта.

|| наз. бліскучасць, .