Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

піцэрыя, , ж.

Закусачная, дзе гандлююць піцай.

пішчаль, , ж.

Старадаўняя пушка ці вялікае цяжкае ружжо, якое зараджалася цераз ствол.

|| прым. пішчальны, .

пішчаць, ; незак.

Рабіць піск; гаварыць пісклівым голасам.

  • Пішчалі птушаняты.

|| аднакр. піснуць, і піскнуць, .

пішчык, , м.

  1. Дудачка, якой прывабліваюць птушак.

  2. Пласцінка, якая гучыць у муштуку языковых і духавых музычных інструментаў (спец.).

    • П. габоя.
  3. У тэатры: спецыяльнае прыстасаванне ў выглядзе дзвюх пласцінак для змянення голасу акцёра (спецыяльны тэрмін).

піяла, , ж.

Круглая невысокая пасудзіна для піцця, вузкая знізу і шырокая ўверсе (выкарыстоўваецца ў Сярэдняй Азіі).

  • П. кумысу.

піяна (спец.)

  1. нескл., н. Няпоўная сіла музычнага гуку.

    • Мяккае п.
  2. прысл. Ціха, у няпоўную сілу музычнага гуку; проціл. фортэ.

    • Іграць п.

піянер, , м.

  1. Чалавек, які адным з першых прыйшоў і пасяліўся ў новай недаследаванай краіне, мясцовасці.

  2. перан. Чалавек, які паклаў пачатак чаму-н. новаму ў якой-н. галіне (кніжн.).

    • Піянеры генетыкі.
  3. Член дзіцячай арганізацыі ў былым СССР і шэрагу дзіцячых арганізацый у інш. краінах.

|| ж. піянерка, .

|| прым. піянерскі, .

піянерважаты, , м.

Кіраўнік піянерскага атрада або дружыны.

|| ж. піянерважатая, .

піяніна, нескл., н.

Клавішны музычны інструмент са стаячым корпусам і вертыкальна нацягнутымі струнамі, від фартэпіяна.

|| прым. піянінны, .

піянісіма, прысл. (спец.).

Вельмі ціха, цішэй, чым піяна.

  • Праспяваць што-н. п.