Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сангвінічны, ✂.

Жвавы, жыццярадасны, з хуткай, бурнай рэакцыяй на знешнія ўражанні.

  • С. тэмперамент.

сандал, ✂, м.

  1. Вечназялёнае трапічнае дрэва сямейства сандалавых з араматычнай драўнінай.

  2. Фарбавальнік (звычайна чырвоны), які здабываюць з драўніны гэтага і некаторых іншых дрэў.

|| прым. сандалавы, ✂.

сандалеты, ✂, ж.

Лёгкія летнія туфлі.

сандалі, ✂, ж.

Лёгкія летнія туфлі без абцасаў (першапачаткова падэшва з раменьчыкамі для прымацавання да нагі).

|| прым. сандальны, ✂.

сандаліць, ✂; незак.

Пакрываць, фарбаваць сандалам (у 2 знач.).

|| зак. насандаліць, ✂.

сандвіч, ✂, м.

Дзве складзеныя разам скібачкі хлеба з маслам, сырам, каўбасой і пад. паміж імі.

  • С. з сырам.

санет, ✂, м.

Лірычны верш з 14 радкоў — двух чатырохрадкоўяў і двух трохрадкоўяў з асаблівым размяшчэннем рыфмаў.

|| прым. санетны, ✂.

сані, ✂.

Зімовая павозка на двух палазах.

  • Паехаць у санях па дровы.
  • Не ў свае с. не садзіся (прыказка).

|| прым. санны, ✂.

  • С. след.

санінструктар, ✂, м.

Скарачэнне: санітарны інструктар — малодшы медыцынскі работнік у арміі, які мае спецыяльную падрыхтоўку.

|| прым. санінструктарскі, ✂.

саніраваць, ✂; зак. і незак.

Аздаравіць (-раўляць) што-н.

|| наз. саніраванне, ✂.

  • С. поласці рота.