Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пералічэнне, ✂, н.

  1. гл. пералічыць.

  2. Пералічаная, пераведзеная каму-н. сума (спец.).

    • Паступіла п. на бягучы рахунак.

пералом, ✂, м.

  1. Месца, па якім што-н. пераламана.

    • Змацаваць вясло на пераломе.
  2. Парушэнне цэласці косці ў чалавека, жывёліны.

    • Закрыты п. бядра.
    • Асколачны п. косці.
  3. перан. Рэзкая змена ў развіцці чаго-н.

    • П. у жыцці.
    • На пераломе.

|| прым. пераломны, ✂.

  • П. перыяд гісторыі.

пераляжаць, ✂ і пералежаць, ✂; зак.

  1. Праляжаць надта доўга.

    • П. на сонцы.
  2. Сапсавацца ад доўгага ляжання.

    • Агуркі пераляжалі.

пераляцець, ✂; зак.

  1. што і цераз што. Летучы, перамясціцца, адолець якую-н. прастору.

    • П. з Еўропы ў Амерыку.
    • П. горы або цераз горы.
  2. Летучы, апынуцца па другі бок чаго-н.

    • Мяч пераляцеў цераз вароты.
  3. Праляцець далей, чым трэба.

    • П. лінію пасадкі.
    • Снарад пераляцеў.

|| незак. пералятаць, ✂.

|| наз. пералёт, ✂.

перамаганосны, ✂.

Які завяршыўся перамогай або нясе перамогу, увасабляе перамогу.

  • Перамаганосная вайна.

|| наз. перамаганоснасць, ✂.

перамагчы, ✂; зак.

  1. перан., каго-што і без дапаўнення. Атрымаць перамогу над кім-, чым-н.

    • П. праціўніка.
    • П. ў баі.
  2. перан. Тое, што і пераадолець (кніжн.).

    • П. нястачы.
    • П. страх.

|| незак. перамагаць, ✂.

перамазацца, ✂; зак.

Вымазаўшыся, стаць брудным.

  • П. сажай.
  • Уся вопратка перамазалася.

|| незак. перамазвацца, ✂.

перамазаць, ✂; зак.

  1. Зрабіць брудным, запэцкаць.

    • П. рукі чарнілам.
  2. Замазаць, намазаць зноў або ўсё, многае.

    • П. аконныя рамы.
    • П. усе падшыпнікі салідолам.

|| незак. перамазваць, ✂.

|| наз. перамазванне, ✂ і перамазка, ✂.

перамалоцца, ✂; зак.

Здрабніцца ў муку.

  • Перамелецца — мука будзе (прыказка: усё пройдзе, уладзіцца, усе непрыемнасці забудуцца).

|| незак. перамолвацца, ✂.

перамалоць, ✂; зак.

Здрабніць у муку (зерне).

  • П. варожыя сілы (перан. знішчыць).

|| незак. перамолваць, ✂.