Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пералётны, ✂.

  1. гл. пералёт і пераляцець.

  2. Пра птушак: які адлятае на зіму ў вырай.

    • Пералётныя птушкі.

пералівацца, ✂; незак.

  1. гл. пераліцца.

  2. Блішчаць, мяняючы адценні, колеры або гучаць з пералівамі.

    • Фарбы пераліваліся на сонцы.
    • Голас пераліваўся і дрыжэў.

пераліваць, ✂; незак.

  1. гл. пераліць.

  2. Тое, што і пералівацца (у 2 знач.).

пералівісты, ✂.

З пералівамі (пра гукі, святло).

  • Пералівістыя пераборы гармоніка.
  • П. колер.

|| наз. пералівістасць, ✂.

пералік, ✂, м.

  1. гл. пералічыць.

  2. Спіс з пералічэннем чаго-н.

    • П. кніг.

пераліў, ✂, м.

Пераход ад аднаго адцення колеру, тону да другога.

  • Мяккія пералівы святла.
  • Пералівы голасу.

|| прым. пераліўны, ✂.

пераліцца, ✂; зак.

  1. Перамясціцца з аднаго месца на другое (пра вадкасць).

  2. Перапоўніўшы ёмішча, выліцца.

    • П. цераз край.

|| незак. пералівацца, ✂.

пераліць​1, ✂; зак.

  1. Выліць з аднаго ёмішча ў другое.

    • П. малако са збана ў шклянкі.
    • П. кроў параненаму (увесці чужую кроў з лячэбнай мэтай).
  2. Наліць звыш меры.

    • П. цераз край.

|| незак. пераліваць, ✂.

|| наз. пераліванне, ✂.

  • П. крыві.

|| прым. пераліўны, ✂.

пераліць​2, ✂; зак.

Перарабіць ліццём.

  • П. статую.

|| незак. пераліваць, ✂.

|| наз. пераліўка, ✂.

пералічыць, ✂; зак.

  1. Злічыць нанава.

    • П. кнігі паўторна.
  2. Злічыць адно за другім усё, усіх.

    • П. прысутных.
  3. Назваць, упамянуць усіх, усё.

    • П. недахопы.
  4. Падлічваючы, падаць у другіх велічынях, адзінках.

    • П. фунты ў кілаграмы.
  5. Перавесці, залічыўшы на іншы рахунак.

    • П. пяць мільёнаў рублёў на будаўніцтва.

|| незак. пералічваць, ✂ і пералічаць, ✂.

|| наз. пералічэнне, ✂.

  • Плаціць па пералічэнню.

|| наз. пералік, ✂.