пералічыць, ✂; зак.

  1. Злічыць нанава.

    • П. кнігі паўторна.
  2. Злічыць адно за другім усё, усіх.

    • П. прысутных.
  3. Назваць, упамянуць усіх, усё.

    • П. недахопы.
  4. Падлічваючы, падаць у другіх велічынях, адзінках.

    • П. фунты ў кілаграмы.
  5. Перавесці, залічыўшы на іншы рахунак.

    • П. пяць мільёнаў рублёў на будаўніцтва.

|| незак. пералічваць, ✂ і пералічаць, ✂.

|| наз. пералічэнне, ✂.

  • Плаціць па пералічэнню.

|| наз. пералік, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)