перакананасць, ✂ і пераконанасць, ✂, ж.
Цвёрдая ўпэўненасць у чым-н.
- Сцвярджаць што-н. з вялікай перакананасцю.
пераканаўчы, ✂.
Які прымушае паверыць у правільнасць, праўдзівасць чаго-н.; пранікнуты сілай перакананасці.
|| наз. пераканаўчасць, ✂.
пераканацца, ✂; зак.
Упэўніцца ў чым-н., паверыць у што-н.
- П. ў неабгрунтаванасці падазрэнняў.
- Я пераканаўся, што па-другому тут не зробіш.
|| незак. пераконвацца, ✂.
пераканаць, ✂; зак.
-
Прымусіць паверыць чаму-н., упэўніць у чым-н.
- Яго словы пераканалі нас.
- Ён пераканаў, што трэба рабіць менавіта так.
-
з інф. або злуч. уступальны. «каб». Угаворамі схіліць да чаго-н., прымусіць зрабіць што-н.
- П. каго-н. застацца.
- Трэба п. яго, каб ехаў сёння.
|| незак. пераконваць, ✂.
|| наз. пераконванне, ✂.
|| наз. перакананне, ✂.
перакапаць, ✂; зак.
-
Ускапаць нанава.
-
Падзяліць што-н. ровам, канавай ўпоперак.
-
перан. У пошуках чаго-н. дэталёва перагледзіць, перабраць паперы, рэчы і пад.
- Перакапаў усе рэчы ў шуфлядзе.
|| незак. перакопваць, ✂.
|| наз. перакопванне, ✂.
перакарміць, ✂; зак.
Накарміць звыш меры, абкарміць.
|| незак. перакормліваць, ✂.
|| наз. перакормліванне, ✂ і перакорм, ✂.
перакартаваць, ✂; зак. (разм.).
Тое, што і ператасаваць (у 1 знач.).
|| незак. перакартоўваць, ✂.
перакасаваць, ✂; зак. (разм.).
-
Закрэсліць зусім, цалкам.
-
Закасаваць, закрэсліць усё, многае.
|| незак. перакасоўваць, ✂.