Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

павынішчаць, ; зак.

Вынішчыць, знішчыць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. пустазелле.
  • П. тараканаў.

павыносіць, ; зак.

Несучы, выдаліць, выставіць адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. мэблю з хаты.

павыпадаць, ; зак.

Выпасці адкуль-н. — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

  • Шыбы павыпадалі ад выбухаў.
  • Птушаняты павыпадалі з гнязда.

павыпаўзаць, ; зак.

Выпаўзці — пра ўсіх, многіх.

  • Вужакі павыпаўзалі на сонца.

павыпіваць, ; зак.

Выпіць усё, многае.

  • П. прахаладжальныя напіткі.

павыпісваць, ; зак.

Выпісаць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. цытаты.
  • П. раненых са шпіталя.

павыпіхаць, і павыпіхваць, ; зак.

Выпіхнуць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. усіх з пакоя.

павыплачваць, ; зак.

Выплаціць усё, многае.

  • П. пенсіі.
  • П. надбаўку.

павыплятаць, ; зак.

Выплесці ўсё, многае.

  • П. стужкі з кос.

павыполваць, ; зак.

Выпалаць усё, многае.

  • П. пустазелле.
  • П. грады.