Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

перагарэлы, ✂.

Які перагарэў.

  • Перагарэлая бэлька.
  • П. гной.

перагарэць, ✂; зак.

  1. Пераламацца ад гарэння ці моцнага нагрэву, трэння.

    • Вось перагарэла.
  2. Сапсавацца ад доўгага гарэння, моцнага награвання.

    • Лямпачка перагарэла.
  3. Сатлець, сапрэць.

    • Гной перагарэў.
  4. перан. Знікнуць, прайсці, прытупіцца (пра пачуцці, перажыванні і пад.).

    • Гнеў перагарэў.

|| незак. перагараць, ✂ і перагарваць, ✂.

перагіб, ✂, м.

  1. Лінія згібання чаго-н.

    • На перагібе ліста.
  2. перан. Парушэнне правільнай лініі ў якой-н. дзейнасці, шкодная крайнасць.

    • Барацьба з перагібамі.

перагладзіць, ✂; зак.

Выгладзіць нанава або пагладзіць многа чаго-н.

  • П. усю бялізну.

|| незак. перагладжваць, ✂.

перагледзець, ✂; зак.

  1. Агледзець нанава, многае.

    • П. усе запісы.
  2. Разгледзець нанава.

    • П. нормы выпрацоўкі.

|| незак. пераглядаць, ✂.

|| наз. перагляд, ✂ і перагляданне, ✂.

пераглянуцца, ✂; зак.

Абмяняцца кароткімі шматзначнымі позіркамі.

  • Хлопцы пераглянуліся між сабой.

|| незак. пераглядацца, ✂ і пераглядвацца, ✂.

перагнаіць, ✂; зак.

  1. Згнаіць усё, многае.

    • П. сена.
  2. Угнаіць звыш нормы, празмерна.

    • П. зямельны ўчастак.

|| незак. перагнойваць, ✂.

перагнаць, ✂; зак.

  1. Гонячы, перамясціць; пераправіць.

    • П. кароў на другое поле.
    • П. лодкі на другі бераг.
  2. Тое, што і абагнаць (у 1 знач.).

    • Легкавая машына перагнала грузавую.
    • П. у поспехах (перан.).
  3. Апрацаваць, раздзяляючы на састаўныя часткі награваннем, кіпячэннем.

    • П. нафту.

|| незак. пераганяць, ✂.

|| наз. перагон, ✂ і перагонка, ✂.

|| прым. перагонны, ✂ і перагоначны, ✂.

  • Перагонны апарат.

перагнісці, ✂ і перагніць, ✂; зак.

Згнісці (згніць) зусім.

  • Гной перагніў.

|| незак. перагніваць, ✂.

перагной, ✂, м.

Састаўная частка глебы, якая ўтварылася з рэштак згніўшых жывёльных і раслінных арганізмаў.

|| прым. перагнойны, ✂.