Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сямёра, ; ліч., зб.

  1. З назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з ас. займ. мн. л. і без залежнага слова: колькасць сем.

    • С. хлопцаў.
    • С. сірот.
    • С. пасажыраў: чатыры мужчыны і тры жанчыны.
    • С. свіней.
    • Нас было с.
    • С. аднаго не чакаюць (прыказка).
  2. З назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: колькасць сем.

    • С. гусянят.
  3. звычайна Н і В. З множналікавымі назоўнікамі: сем прадметаў.

    • С. саней.
    • С. штаноў.
  4. звычайна Н і В. З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы, што існуюць або якія носяць у пары: сем пар.

    • С. туфель.
    • С. шкарпэтак.

сямёрка, , ж.

  1. Лічба 7.

  2. Назва чаго-н. з сямі адзінак, напр. група з сямі чалавек, ігральная карта з сямю ачкамі і пад.

  3. Назва маршрутаў транспартных сродкаў, абазначаных лічбай 7 (трамвай, аўтобус, тралейбус).

    • Дзе с. спыняецца?
    • Паеду на сямёрцы.

|| прым. сямёрачны, .

сямі...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які складаецца з сямі якіх-н. адзінак, змяшчае сем адзінак, напр. сямізначны, сямідзённы, сямігадзінны;
  • 2) які адносіцца да сямі, да сёмага, напр. сямігадзінны (цягнік).

сямігадзінны, .

  1. Працягласцю ў 7 гадзін.

    • С. рабочы дзень.
  2. Назначаны на сем гадзін.

    • С. аўтобус.

сямігадовы, .

  1. гл. сямігоддзе.

  2. Які праіснаваў, пражыў 7 гадоў.

сямігоддзе, , н.

  1. Тэрмін у 7 гадоў.

  2. Гадавіна падзеі, якая была 7 гадоў назад.

    • С. школы.

|| прым. сямігадовы, .

сямігодка, , ж.

  1. Сямігадовы план развіцця народнай гаспадаркі.

  2. Няпоўная сярэдняя школа з сямю гадамі навучання (існавала да 1958 г.).

сямідзесяцігадовы, .

  1. гл. сямідзесяцігоддзе.

  2. Які праіснаваў, пражыў 70 гадоў.

сямідзесяцігоддзе, , н.

  1. Тэрмін у 70 гадоў.

  2. Гадавіна чаго-н., што адбылося ці пачалося 70 гадоў назад.

|| прым. сямідзесяцігадовы, .

сямікласнік, , м.

Вучань сёмага класа.

|| ж. сямікласніца, .