Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

труціцца, ✂; незак. (разм.).

Прымаць атруту з мэтай самагубства або зазнаваць шкоднае дзеянне атрутнага рэчыва.

|| наз. тручэнне, ✂.

труціць, ✂; незак.

Знішчаць атрутай.

  • Т. мышэй.

|| зак. вытруціць, ✂.

|| наз. тручэнне, ✂.

трушанка, ✂, ж.

Тое, што і трасянка.

трушком, прысл.

Дробнай рыссю.

  • Конь бег т.

трушок, ✂, м. (разм.).

Павольны бег, трух.

  • Конь перайшоў на т.

трушчыцца, ✂; незак. (разм.).

Ламацца, крышыцца.

  • Лёд трушчыцца.

трушчыць, ✂; незак. (разм.).

  1. Біць, крышыць на дробныя часткі.

    • Т. шкло.
  2. Ламаць, крышыць, разбураць.

    • Танкі трушчылі ўсё на сваім шляху.

|| зак. струшчыць, ✂.

тры, ліч.

  1. Лік, лічба і колькасць 3.

    • На тры дні.
  2. Тое, што і тройка (у 2 знач.).

    • За сачыненне атрымаў т.

|| парадкавы ліч. трэці, ✂.

трыадзінства, ✂, н.

Адзінства трох сутнасцей, з’яў, рыс.

○

  • Драматычнае трыадзінства — адзінства часу, месца і дзеяння, якое захоўвалася класічнай драматургіяй.

трыадзіны, ✂.

Які складаецца з трох частак, трох элементаў, што ўтвараюць адзінства.