Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

самаўладны, ✂.

  1. гл. самаўладства і самаўладдзе.

  2. Схільны загадваць, падпарадкоўваць сваёй волі.

    • С. характар.

|| наз. самаўладнасць, ✂.

самаўладства, ✂, н.

  1. Аднаасобная неабмежаваная ўлада.

    • Царскае с.
  2. Схільнасць падпарадкоўваць сваёй волі; уладалюбства.

    • Бацькоўскае с.

|| прым. самаўладны, ✂.

самаўніжэнне, ✂, н.

Уніжэнне сябе, сваіх здольнасцей, прызнанне сябе нікчэмным.

самаўнушэнне, ✂, н.

Унушэнне чаго-н. самому сабе.

самаўправец, ✂, м. (разм.).

Той, хто схільны да самаўпраўства, паступае самаўпраўна.

самаўпраўнічаць, ✂; незак. (разм.).

Дзейнічаць самаўпраўна, займацца самаўпраўствам.

самаўпраўны, ✂.

Які дзейнічае самачынна, незаконна, паводле ўласнага нораву.

  • С. бюракрат.

самаўпраўства, ✂, н.

Парушэнне кім-н. законнага парадку пры вырашэнні якіх-н. спраў; незаконнае, самачыннае ажыццяўленне чаго-н.

  • Гэта нечуванае с.!

самаўпэўнены, ✂.

Занадта ўпэўнены ў самім сабе, у сваёй бясхібнасці.

  • Самаўпэўненая супакоенасць.
  • Паступаць самаўпэўнена (прысл.).

|| наз. самаўпэўненасць, ✂.

самаўсхваленне, ✂, н.

Усхваленне, праслаўленне самога сябе, сваіх заслуг, сваёй годнасці.