Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сябра, ✂, м.

Тое, што і сябар.

сябраваць, ✂; незак.

Знаходзіцца з кім-н. у сяброўстве.

|| зак. пасябраваць, ✂.

сяброўка, ✂, ж.

Дзяўчынка, дзяўчына або жанчына, якая сябруе з кім-н.

сяброўскі, ✂.

  1. гл. сябар.

  2. Заснаваны на дружбе, добразычлівы.

    • Сяброўская атмасфера.
    • Пагаварыць па-сяброўску (прысл.).
  3. Які ўмее сябраваць.

    • А ты — хлопец с.

сяброўства, ✂, н.

Адносіны паміж кім-н., якія грунтуюцца на духоўнай блізкасці, агульнасці інтарэсаў, узаемнай прыхільнасці і пад.

сябрук, ✂, м. (разм.).

Прыяцель, сябар, таварыш.

сябрына, ✂, ж. (разм.).

  1. Кола, асяроддзе сяброў.

  2. Сяброўская бяседа з пачастункам.

    • С. скончылася позна.

сявалка, ✂, ж.

Тое, што і сявенька.

сявенька, ✂, ж.

Лубянка для ручной сяўбы.

сявец, ✂, м.

Чалавек, які сее зярняты на ніве.